Анонс: Міні-форум «Прадпрымальніцкая актыўнасць і сацыяльная адказнаць прыватных гаспадарак беларускай вёскі»

Калi?: 10 жніўня  2016 года
Дзе?: п. Калодзішчы, вул. Астрожскага, д. 4 (Дом міжцаркоўных зносін “Кінанія”)
Мапа праезду

Мэта мерапрыемства:
развіццё дыялога аб ролі сацыяльнага прадпрымальніцтва ў рашэнні сацыяльна актуальных праблем у вясковых мясцовых супольніцтвах.

socbiz


Арганізатары:
Кансалтынгавая установа «Сацыяльныя тэхналогіі бізнэса»
і
Міжканфесійная місія «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне».
Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь, садзейнічанні Брацкага дома міжцаркоўных зносінаў «Кінанія» і
РА «Моладзевая мiсiя «Чыстае сэрца».

На форуме адбудзецца абмен нацыянальным і замежным практычным вопытам рашэння праблем сацыяльна незасцярожаных груп насельніцтва на тэрыторыях беларускай вёскі праз развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва, бізнэс ініцыятыў і стартапаў; абмеркаванне прыярытэтных кірункаў, эфектыўных механізмаў, скіраваных на стымуляванне ўстойлівай прадпрымальніцкай актыўнасці ў вёсцы.

Арганізатары спадзяюцца, што форум будзе садзейнічаць рацвіццю партнёрства розных арганізацый дзеля паспяховай сумеснай дзейнасці ў рашэнні сацыяльных праблем мясцовых супольнасцяў.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаныя прадстаўнікі пасольстваў, бізнэса, некамерцыйных і царкоўных арганізацый, зацікаўленых у развіцці прадпрымальніцкай актыўнасці ў вёсцы і  рашэнні сацыяльных праблем.

Вядома, што краіны-суседзі ЕўраЗвязу прайшлі свой шлях мадэрнізацыі вёскі, і гэты вопыт будзе вельмі карысна прааналізаваць як пад час правядзення Форуму, так і ўсімі зацікаўленымі пасля яго заканчэння. Таму для ўдзелу ў рабоце Форуму запрошаныя паслы краін Вышаградскай группы (Польша, Славакія, Чэхія, Венгрыя),
а таксама эксперты па сельскагаспадарчых пытаннях з гэтых краін.

Мяркуецца, што на Форуме будзе прааналізаваны стан прыватнай ініцыятывы на вёсцы і выпрацаваны прапановы па развіццю сацыяльнага прадпрымальніцтва сельскіх тэррыторый.

За дадатковай інфармацыфяй звяртайцеся да адказных ад аргкімітэта:
Завадскі  Васiль:         тэл. +375 29 119-71-54
Малішэўская Мiлана: тэл. +375 29 657-23-57
Мацюшэнка Галiна:   тел.  +375 29 651-86-01

Прапануем усім зацікаўленым ва ўдзеле накіраваць заяўку — анкету не пазней за 3 жніўня 2016 года на адрас: info@stb-consult.by (заяўка прыкладаецца), альбо запоўнiць форму у нас на сайце.

Паведамленне з пацвярджэннем аб рэгістрацыі заяўніка ў спісе ўдзельнікаў будзе накіравана арганізатарамі не пазней за 5 жніўня 2016 года. Праграма мерапрыемства прыкладаецца.

Арганізатары кампенсуюць іншагароднім удзельнікам праезд і прапануюць кававую паўзу.

Колькасць удзельнікаў абмежавана.